Адрас: 247610, Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, аграгарадок Судко-ва, вул. Садовая, 6
Тэлефон: +375 2346 93496
Электронны адрас: MuseumChernobul@yandex.ru



Музей заснаваны ў лютым 2007 г. па шматлікіх просьбах жыхароў раёна і перасяленцаў. У маі 2007 г. музей прыняў першых наведвальнікаў. Задачамі музея з'яўляюцца патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечанне памяці герояў Чарнобыля, прыцягненне ўвагі грамадства да праблем, звязаных з чарнобыльскай катастрофай і яе наступствамі. Агульная колькасць экспанатаўна 01.01.2012 г. - 2512 адзінак. Асноўныя экспазіцыі музея: «Чарнобыль - вечная трагедыя і памяць Беларусі» (прысвечана людзям, якія прымалі ўдзел у тушэнні пажару на рэактары і ўдзельнічалі ў ліквідацыі яе наступстваў), «Гісторыя выселеных вёсак» (асвятляе гісторыю выселеных вёсак у пасляваенныя гады і дачарнобыльскі перыяд), «Этнаграфія выселеных вёсак» (прысвечана побыту, дзейнасці, культуры і традыцыям выселеных населеных пунктаў), «Жыць і ствараць насуперак Чарнобылю» (змяшчае матэрыял аб эканамічным развіцці раёна, вобласці, рэспублікі ў паслячарнобыльскі перыяд), «Супрацоўніцтва з замежжам» (матэрыял аб аздараўленні дзяцей у краінах далёкага замежжа, аб наведванні музея дэлегацыямі з замежжа). У музеі выкарыстоўваюцца разнастайныя формы працы: экскурсіі, лекцыі, вусныя часопісы, выставы, прагляд відэафільмаў, сустрэчы з перасяленцамі і выпускнікамі школ. Музей прыняў удзел у Міжнародным праекце ПРААН «Развіццё міжнароднай даследчай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылю» (ІСШК), у выніку чаго была выдана кніга "Памяць Чарнобыля".

Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012.

Дадатковыя крыніцы аб музеі:

Хойніцкі музей «Трагедыі Чарнобыля» . Ekskursii.by

Каляндар мерапрыемстваў


« Жнівень 2017 »
ПндАўтСерЧцвПятСубНядз
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Афiша мерапрыемстваў




®