
4 студзеня (субота) у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца «Калядная імпрэза» ў выкананні фальклорнага гурта «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.
Гледачам будзе прапанавана даведацца пра карані ўзнікнення аднаго з важнейшых для беларусаў традыцыйных святаў — Калядаў, а таксама прасачыць асаблівасці яго святкавання да сучаснага стану.
Фальклорны гурт «Варган» аб’ядноўвае людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Калектыў займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці: песеннай, танцавальнай і інструментальнай. Музычная праграма вечара будзе складацца менавіта з калядных народных спеваў і інструментальных музычных кампазіцый.
Жадаем усім цудоўнага святочнага настрою!
Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце, набыўшы яго ў касе музея. Кошт білета — 6 руб.