Шчодры вечар, Каляды і майстар-клас у музеі!

Шчадрэц або Шчодры вечар, Багатая куцця, Шчадруха, Багатуха адзначаюць напярэдадні Старога Новага года. Гэта было сапраўднае народнае свята!

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі цікавую пазнавальна – забаўляльную праграму, прысвечаную Шчодраму вечару і Калядам. Наведвальнікі змаглі далучыцца да культурнай спадчыны нашых продкаў, пашырылі веды пра паходжанне зімовых свят, акунуліся ў атмасферу традыцый беларусаў, паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабе абрадавай лялькі “Крупенічкі”, якую было прынята дарыць на калядкі і ўсе калядныя святы на шчасце, урадлівасць і багацце.

У цяперашні час каталікі Беларусі святкуюць Каляды з 24 снежня па 6 студзеня, а праваслаўныя – з 6 па 19 студзеня. Каляды працягваюцца!

1047