
15 снежня 2025 года ў Гудзевіцкім музеі адбылося адкрыццё выставы “Мастоўшчына: гісторыя і сучаснасць”, прымеркаванай да 85-годдзя ўтварэння Мастоўскага раёна.
Прысутным быў прапанаваны аповед пра гісторыю ўтварэння і развіцця, пра ўзнагароды раёна, вядомых людзей, якія нарадзіліся на Мастоўшчыне; пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай. Выклікалі цікавасць матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, якія распавядаюць пра перамены, што адбываліся на працягу 85-ці гадоў у сацыяльнай сферы, эканоміцы і сельскай гаспадарцы. Асаблівая ўвага была нададзена падзеям Вялікай Айчыннай Вайны.
Гарманічна спалучаючы ў сабе традыцыі і сучаснасць, Мастоўшчына дынамічна развіваецца. І ў гэтым заслуга яе руплівых, працавітых і мэтанакіраваных жыхароў, якія сваёй добрасумленнай працай умацоўваюць пазіцыі раёна ва ўсіх сферах дзейнасці, услаўляюць яго, робяць багацей і прыгажэй.