Імпрэза да 85-годдзя Л. Дайнекі

28 студзеня ў музеі прайшла імпрэза ў гонар 85-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Леаніда Дайнекі (1940 – 2019).

На імпрэзе прысутнічалі родныя Л.Дайнекі, беларускія літаратары, калегі, сябры, прыхільнікі творчасці – Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Алесь Бельскі, Вольга Рацэвіч, Таццяна Лаўрык і інш. Удзельнікі імпрэзы падзяліліся сваімі ўспамінамі пра Леаніда Марцінавіча, пра сустрэчы на афіцыйных мерапрыемствах і ў рэдакцыі часопіса “Маладосць”, на літаратурных імпрэзах.

Прыемна, што з успамінамі выступілі родныя пісьменніка – ўдава Зінаіда Міхайлаўна, яго сыны. Нявестка Таццяна Дайнека (Беланогая) праспявала некалькі песень на словы Леаніда Марцінавіча.

Некалі Леанід Дайнека напісаў:

“Бог, мая сям’я, мая душа і маё цела, – вось і ўсё, што ёсць у мяне на гэтай Зямлі…”.

А ў нас зараз ёсць памяць, памяць пра слыннага беларуса і таленавітага пісьменніка - Леаніда Марцінавіча Дайнеку…

1047