Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч паходзіць з беларускага шляхецкага роду. Яго імя вядома сёння ў розных кутках зямнога шара, а паэзія гучыць на дзясятках моў свету. Гісторыя ж роду і сваякоў слыннага паэта не менш цікавая за сюжэты яго твораў.

У дзень хросту будучага класіка будзем разбірацца з “Радаводнымі таямніцамі Адама Міцкевіча” на першай сёлетняй лекцыі праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. Лектар – даследчык, архівіст, супрацоўнік газеты “Культура” – Зміцер Юркевіч. Менавіта ён і раскрые нам такія загадкі як:

  • Калі насамрэч нарадзіўся Адам Міцкевіч?
  • Якія дачынненні мелі Міцкевічы да роду Рымвідаў?
  • Гісторыя Рамэа і Джульеты Наваградскага ваяводства – трагедыя гісторыі сям’і прабабулі Адама Міцкевіча.
  • Як гісторыкі ледзь не выключылі з радаводнага дрэва Міцкевічаў імя яго бабулі.
  • Праўдзівая гісторыя продкаў па кудзелі – роду Маеўскіх, з якога паходзіла маці паэта.
  • Чаму Міцкевічаў абвінавачвалі ў сялянскім паходжанні?.. І якія дачыненні да гэтага мае маёнтак Завоссе…

Час: 12 лютага 2025, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

1594