
14 лютага ў Наваградку прайшоў урачысты мітынг. Мерапрыемства прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які ў Беларусі будзе адзначацца 15 лютага. Гераізм і патрыятызм нашых суайчыннікаў, якія служылі ў "гарачых кропках", адзначыла старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў С.М. Каралько. Калектыў Дома-музея Адама Міцкевіча не застаўся ў баку. Мы выказалі падзяку і падтрымку супрацоўніку музея Сяргею Паўлавічу Радзюку, які, застаючыся верным прысязе, узорна выконваў свой воінскі абавязак у Афганістане.
Воіны-інтэрнацыяналісты - патрыёты, пераемнікі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, верныя высокім ідэалам, моцныя духам людзі. Сёння яны з'яўляюцца прыкладам грамадзянскага подзвігу і служэння сваёй Айчыне. Будучыя пакаленні павінны ведаць, памятаць, шанаваць подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў. Напрыканцы мерапрыемства працаўнікі музея ўсклалі кветкі да помніка воінаў-інтэрнацыяналістаў.