З падзякай за мужнасць

Дзень 15 лютага аб'яўлены Днём памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў лакальных войнаў. Напярэдадні памятнай даты ў Доме-музеі Адама Міцкевіча была арганізавана сустрэча з тымі, для каго словы “абавязак” і “гонар” застаюцца важнымі ў жыцці. Гэты дзень стаў асабліва хвалюючым для калектыва музея. Мы ўшаноўвалі тых, хто самааддана вырашаў ускладзеныя камандзірамі баявыя задачы ў "гарачых кропках".

У калектыве музея ёсць удзельнік Афганскай вайны, былы вайсковец 311-га асобнага лінейна-станцыйнага батальёна Урадавай сувязі КДБ СССР Сяргей Паўлавіч Радзюк, сціплы і ціхі чалавек, які даказаў сваю мужнасць і патрыятызм, аддаваючы свой інтэрнацыянальны абавязак Радзіме. Яго таварыш, Барысевіч Міхаіл Сямёнавіч (201-я Чырвонасцяжная мотастралковая дывізія, 122-гі мотастралковы полк), цаной жыцця праяўляў гераізм і адвагу ў кровапралітных баях. Для іх гэта – Дзень памяці, гэта свята, за якое воіны-інтэрнацыяналісты заплацілі вялізную цану.

860