Удзел у рабоце журы конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі Полаччыны

Загадчык Краязнаўчага музея Полацка І. П. Воднева ў якасці члена журы прыняла ўдзел у рабоце раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Для завочнага тура 18 юным экскурсаводам з 13 школ Полацкага раёна трэба было падрыхтаваць відэапрэзентацыю музея на 5 хвілін, а падчас вочнага этапу прадставіць адзін з музейных экспанатаў, папярэдне запоўніўшы на яго пашпарт.

Пераможцамі па выніках двух этапаў сталі:

  • музеі гістарычнага профілю – Якушын Максім, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка»;
  • музеі этнаграфічнага профілю — Пятроў Аляксей, навучэнец ДУА «Палатоўская базавая школа Полацкага раёна»;
  • музеі комплекснага профілю — Штуро Паліна, выхаванка ДУА «Ветрынская сярэдняя школа імя Д. В. Цябута»;
  • музеі ваенна-гістарычнага профілю — Аўласенка Дзмітрый, экскурсавод ДУА «Вароніцкая сярэдняя школа Полацкага раёна».

Усе ўдзельнікі конкурсу былі адзначаны памятнымі дыпломамі і падарункамі. Пераможцы раённага этапу будуць абараняць гонар Полацкага раёна на абласным этапе ў Віцебску.

1094