Зацверджаны лагатып Года Добраўпарадкавання

На пасяджэнні рэспубліканскага штаба па правядзенні ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання зацверджаны афіцыйны лагатып Года.

Першы элемент зацверджанай кампазіцыі - дом. Ён з'яўляецца сімвалам і ўмовай чалавечай устойлівасці, вобраз дома сімвалізуе бяспеку, утульнасць, пераемнасць традыцый і дабрабыт. Другі элемент - дубовы ліст. Ён з'яўляецца сімвалам мудрасці, сілы, мужнасці, даўгалецця і высакароднасці.

Яшчэ адзін элемент кампазіцыі - дзяржаўная мяжа - вызначае межы тэрыторыі Беларусі, а менавіта сушы, вод, нетраў, паветранай прасторы. Выява гэтага элемента сімвалізуе нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь, суверэнітэт, павагу правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

1063